Беларусь просіць на 5 мільёнаў тон нафты больш, чым можа даць “Транснафта”
Урад нашай краіны і расійская кампанія істотна разыйшліся ў лічбах наконт паставак нафты ў Беларусь у 2013 годзе.
Беларусь прэтэндуе на 23 мільёны тон расійскай нафты. Тым часам “Транснафта” заявіла, што тэхнічныя магчымасці кампаніі дазваляюць паставіць у нашую краіну толькі 18 мільёнаў тон.
Каментуючы гэтую сітуацыю, амбасадар Расіі Аляксандр Сурыкаў падкрэсліў, што заява “Транснафты” адлюстроўвае толькі пазіцыю самой “Транснафты”. Дыпламат нагадаў пра існаванне чыгуначнага і іншых тыпаў транспарта.
Што праўда, у 2012 годзе Беларусь імпартавала нафту з Расіі пераважна з дапамогай трубаправоднай сістэмы, нагадвае сайт “Бизнес-лидер”.
Фота: "Слава працы".