Беларусь просіць у МВФ стабілізацыйны крэдыт
Адпаведны зварот урад і Нацыянальны банк накіравалі 31 траўня.
Кансультацыі наконт адпаведнай праграмы дзеянняў урада і Нацбанка Беларусі будуць праведзеныя ў рамках місіі Міжнароднага валютнага фонду. Яе праца пачынаецца ў Беларусі 1 чэрвеня 2011 года, адзначае БЕЛТА.
Падчас працы місіі будуць разглядацца пытанні бягучай эканамічнай сітуацыі ў краіне. Будуць абмяркоўвацца меры, якія прымаюцца ўрадам і Нацбанкам па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку. Таксама місія МВФ вызначыць магчымасць падтрымкі макраэканамічнай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі. Праца місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі будзе завершаная 14 чэрвеня.