Беларусь трапіла ў дзясятку краін з найменшай свабодай прэсы

Усяго даследавалі сітуацыю са свабодай прэсы ў 196 краінах. Найгоршае становішча ў Беларусі, Бірме, Іране, на Кубе, у Лівіі, Паўночнай Карэі, Туркменістане, Узбекістане, Экватарыяльнай Гвінеі ды Эрытрэі. На якім месцы Беларусь знаходзіцца ў гэтай дзясятцы, пакуль невядома.
 
У справаздачы сказана, што ў гэтых краінах незалежныя СМІ або адсутнічаюць, або амаль не могуць працаваць. Прэса служыць рупарам уладаў, доступ грамадзян да неперадузятай інфармацыі скрайне абмежаваны, а іншадумства падаўляецца шляхам заключэння ў турму, катаванняў ды іншых форм рэпрэсій, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі