Беларус Яўген Літвінковіч другі на украінскім шоў "Х-фактар-3" (відэа)
У Суперфінале пераможцам стала касірка з Адэсы Аіда Нікалайчук.
У суботу 5 студзеня прайшоў Суперфінал папулярнага ўкраінскага музычнага шоў “Х-фактар”. Па выніках глядацкага галасавання пераможцам шоу стала Аіда Нікалайчук. Беларус з Жодзіна Яўген Літвінковіч стаў другім. Вынікі галасавання абвясцілі ўначы 6 студзеня. Абодва канкурсанты “падшэфныя” вядомага украінскага прадзюсера Ігара Кандрацюка ў катэгорыі "25 +".
Нагадаем, пераможца атрымае галоўны прыз “Х-фактара” — 2 мільёны грыўняў (каля 250 тысяч долараў).
Летась Яўген Літвінковіч таксама стаў другім на шоў "Украіна мае таленты".