Беларусь з 2012 года будзе атрымліваць расійскі газ па больш нізкіх коштах
Аб гэтым сёння ў Маладзечне заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы аб сустрэчы з кіраўніком “Газпрома” Аляксеем Мілерам, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што паніжэнне коштаў узгоднена з кіраўніцтвам Расіі.
Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта звязана з тым, што з 1 студзеня 2012 года Беларусь будзе працаваць з партнёрамі з Расіі і Казахстана ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, паведамляе БелТА.