Беларусь з 2013 года адменіць візы для турыстаў з ЕС?
Такую прапанову на разгляд Савета міністраў вынесла Міністэрства спорту і турызму.
Мінспорту прапануе ў 2012 годзе ў якасці эксперыменту спрасціць візавы рэжым для адной з еўрапейскіх краін, напрыклад для Польшчы, перадае БЕЛТА. Гэткім чынам удасца апрабаваць механізм адмены візаў. Ужо з 2013 года, кажуць у міністэрстве, можна будзе адмяніць візавы рэжым для турыстаў з краін Еўрасаюза.
Рашэнне пра адмену візавага рэжыму шмат у чым залежыць ад пазіцыі Міністэрства замежных справаў. Канчатковае ж рашэнне будзе прымаць кіраўнік дзяржавы.