Беларусь забароніць выезд за мяжу 200 апазіцыянерам і вышле амбасадараў ЕС
Беларускія ўлады могуць забараніць выезд за мяжу прыкладна 200 апазіцыянерам. Таксама яны прапануюць амбасадарам шэрагу дзяржаваў ЕС пакінуць межы Беларусі.
Гэта адбудзецца ў выпадку ўвядзення Еўрасаюзам эканамічных санкцый у дачыненні да нашай краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта.
Забарона на выезд за мяжу можа закрануць тых апазіцыянераў, якія найбольш актыўна заклікалі і працягваюць заклікаць улады Еўрасаюза да ўвядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі. Папярэдні спіс ужо ўключае больш за 200 чалавек. Афіцыйны Мінск пагражае, што гэтыя людзі не змогуць выехаць на Захад нават праз Расію.
Фота: kdmtv.com