Беларусбанк: З усіх крэдытаў на жыллё — толькі 2% на агульных умовах

120907 Savi4 Kredity.mp3

“Крэдыты ў большасці выдаюцца грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых ўмоваў. Гэта асноўная доля крэдытаў”, — кажуць у “Беларусбанку” на пытанне, хто бярэ камерцыйныя крэдыты на жыллё.

Тыя, хто мае патрэбу ў жыллі, могуць узяць кватэры па зніжаных працэнтных стаўках пад 17% (для шматдзетных), 19 (для людзей з вёсак і малых гарадоў) і 20% адсоткаў. Усім астатнім камерцыйныя крэдыты прапаноўваюцца ў Беларусбанку пад 33,3%!

Па дадзеных Еўрарадыё, за восем месяцаў, Беларусбанк выдаў крэдытаў на жыллё на 140 мільярдаў рублёў.

98 адсоткаў ўзялі крэдыты па зніжаных працэнтных стаўках пад 20%, 17% гадавых, а таксама пад 19% гадавых бралі крэдыты тыя, хто жыве ў населеных пунктах, дзе колькасць насельніцтва складае менш за 20 тысяч чалавек. І толькі два адсоткі крэдытаваных у Беларусбанку ўзялі грошы ажно пад 33,3%.

У Белаграпрамбанку за восем месяцаў выдалі крэдытаў на 6 мільярдаў рублёў “на жыллё”. Палову атрымалі тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў пад 25% гадавых!

Гэта здзіўляе, бо нават па льготным крэдыце пад 17% гадавых для сям’і з даходам у 6 мільёнаў сума выплат ўражвае:

“Можна крэдытаваць вас на 129 мільёнаў. Сума пераплаты па адсотках — 220 мільёнаў. Сума выплат у месяц складзе каля трох мільёнаў, з іх — выплата па асноўным доўгу складае каля 700 тысяч рублёў”, — падлічвае супрацоўніца банка.

Значыцца, бярэш у банку сто мільёнаў, вяртаеш звыш асноўнага доўгу яшчэ 200! У месяц шматдзетнай сям’і давядзецца аддаваць банку палову даходу, а то і болей.

Як будзе аддаваць такія грошы насельніцтва, разважае эканаміст Сяргей Чалы. Ён заўважае, што, пэўна, беларусы не падлічвалі, колькі ўрэшце прыйдзецца плаціць па крэдыце нават па зніжаных працэнтных стаўках.

“Вы думаеце, большасць задумвалася, калі брала гэты крэдыт? Бо, нават на першы погляд бачна, што працэнты па крэдытах будуць велізарнымі”.

Эканаміст разважае, што, магчыма, тыя, хто ўзяў такі крэдыт, не вераць у моц беларускага рубля.

“Вось айцішнікі, у якіх заробак прывязаны да курса валюты. Ваганне курса ці паслабленне пазіцыі рубля дасць змяншэнне выплат на колькі адсоткаў па працэнтах. Гэта, натуральна, тычыцца рублёвых крэдытаў. Магчыма, многія, узяўшы такі крэдыт, разлічваюць на тое, што стаўка знізіцца, і можна будзе ўзяць новы крэдыт на лепшых ўмовах”, — кажа Сяргей Чалы, якога лічбы па крэдытах уражваюць не менш за нас.

Дарэчы, паводле дадзеных Белстата, патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на канец 2011 года мелі больш за 840 тысяч беларусаў. З іх у Мінску — амаль 300 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі