“Беларусбанк” знізіў працэнтную стаўку па крэдытах на жыллё для шматдзетных

Гэта тычыцца крэдытаў, якія выдаюцца на агульных падставах. На іх могуць прэтэндаваць шматдзетныя сем’і, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Раней такія пазыкі давалі пад стаўку рэфінансавання, паведамілі БЕЛТА ў “Беларусбанку”.

Дарэчы, у банку адзначаюць, што гэтыя змены распаўсюджваюцца як на раней выдадзеныя, так і на новыя крэдыты. Пры гэтым, льготнае крэдытаванне шматдзетных сем’яў застаецца. Ім могуць пазычаць грошы па 1% гадавых. На такія ж крэдыты могуць прэтэндаваць грамадзяне, што будуюць сабе жыллё ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў меней за 50 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі