Беларуска выходзіць замуж за ўкраінца, які спрабаваў яе абрабаваць

Дзяўчына знайшла сваё каханне дзякуючы рабаўніцтву, піша "Веснік+К". Вяртаючыся ўвечары дадому, 20-гадовая Ліна вырашыла патэлефанаваць родным і паведаміць, што з ёй усё ў парадку. Але ў гэты момант да дзяўчыны падышоў незнаёмец і папрасіў пазычыць тэлефон, каб патэлефанаваць маці. Хлопец патлумачыў, што яго мабільнік разрадзіўся. Пасля таго як дзяўчына працягнула тэлефон, незнаёмец выхапіў яго з рук і кінуўся бегчы.

Аднак беларуска, якая займалася вольнай барацьбой, не разгубілася і дагнала зламысніка. Заламаўшы яму руку за спіну, Ліна павяла хлопца ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі. Аднак па дарозе ў пастарунак маладыя людзі разгаварыліся і пазнаёміліся бліжэй. У выніку — у кастрычніку пара збіраецца гуляць вяселле.

Фота — blog.i.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі