Беларускае мяса і малако абмяняюць на ўкраінскае піва
Украіна здымае часовыя абмежаванні на пастаўкі беларускай мяса-малочнай прадукцыі на свой рынак.
Пра гэта паведаміў ў чацвер міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Пётр Парашэнка, перадае interfax.by. Па яго словах, на ўкраінскі рынак з 3 траўня будуць дапушчаныя 10 беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў.
Нагадаем, што забарона была ўведзеная з 1 красавіка.
У сваю чаргу, беларускі бок паабяцаў неўзабаве вярнуць на наш рынак украінскіх вытворцаў піва. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Па яго словах, у гэтай сферы засталіся толькі невялікія арганізацыйныя пытанні.
Фота — caricatura.ru