Беларускае шапавальства можа трапіць у спіс ЮНЭСКА

Такім чынам, беларускае шапавальства (ручная вытворчасць валёнак) можа ўвайсці ў спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, перадае БЕЛТА. Эксперты ўжо азнаёміліся з заяўкай і адзначылі, што ў ёй недастаткова адлюстраваная гісторыка-культурная каштоўнасць традыцыі. Беларускія спецыялісты вырашылі дапрацаваць заяўку.

Традыцыя шапавальства распаўсюджаная ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці. У гісторыка-этнаграфічным музеі Дрыбіна нават створаная майстэрня, у якой да вырабу валёнак прывучаюць з дзяцінства.

Раней у спіс ЮНЭСКА быў уключаны беларускі калядны абрад “Цары”. У будучыні плануюць прапанаваць калядную гульню “Жаніцьба Цярэшкі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі