Беларускае войска назапасіла мільён тон боепрыпасаў

"Сёння ва Ўзброеных сілах агульны аб'ём зместу ракет, боепрыпасаў і авіяцыйных сродкаў паразы ўсіх тыпаў складае каля аднаго мільёна тон", — паведаміў у інтэрв'ю "Белорусской военной газете" намеснік міністра абароны па ўзбраенні Іван Дырман.

Таму, паводле яго слоў, утылізацыя спісаных і састарэлых боепрыпасаў з'яўляецца адной з самых актуальных ваенна-тэхнічных праблем.

Паводле звестак Дырмана, усяго на дадзены момант утылізацыі падлягае 71,5 тысячы тон розных наменклатур артылерыйскіх і інжынерных боепрыпасаў, зенітных кіруемых ракет, авіяцыйных сродкаў паражэння і іх элементаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі