Беларускі спадарожнік БКА выведзены на мэтавую арбіту

22 ліпеня ў адпаведнасці з цыклаграмай палёту пасля аддзялення ад разгоннага блока “Фрэгат” 5 спадарожнікаў выйшлі на мэтавыя арбіты. Пуск ракеты касмічнага прызначэння “Саюз-ФГ” паспяхова выкананы а 9.41 паводле мінскага часу з касмадрому Байканур у Казахстане.

Роскосмас паведамляе, што БКА ўваходзіць у склад Беларускага касмічнага комплекса дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Інфармацыю, якую атрымае БКА, будуць выкарыстоўваць у сельскай гаспадарцы, у мэтах кантролю над надзвычайнымі сітуацыямі, у картаграфіі ды экалагічным маніторынгу навакольнага асяроддзя, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі