Беларускі спецназ не прапускаў турэцкіх футбалістаў да фанатаў (фота)
Інцыдэнт адбыўся адразу пасля фінальнага свістка матча 1/16 фінала Лігі Еўропы БАТЭ — "Фенербахчэ".
Ён прайшоў у чацвер у Гродне і скончыўся ўнічыю 0:0.
Пераапранутыя ў камізэлькі "сцюардаў", супрацоўнікі спецназа не падпускалі футбалістаў "Фенербахчэ" да трыбун, каб падараваць фанатам свае майкі, паведамляе "Наша ніва".
Фота — nn.by