Беларускіх удзельнікаў гей-прайда ў Санкт Пецярбургу пакаралі штрафамі
Варвару Красуцкі, Рамана Навоева і Сяргея Ясюкайць абавязалі выплаціць штраф у памеры 500 расійскіх рублёў.
Сёння, 26 чэрвеня, адбыліся судовыя працэсы над беларускімі ўдзельнікамі Славянскага гей-прайду, па выніках якіх Варвару Красуцкі, Рамана Навоева і Сяргея Ясюкайць абавязалі выплаціць штраф у памеры 500 расійскіх рублёў (88.550 беларускіх рублёў), паведамляе Gayby.net.
Акрамя гэтага, над усімі ўдзельнікамі адбудзецца другія працэсы, у ходзе якіх будзе разглядацца пытанне аб непадпарадкаванні патрабаванням уладаў. Суды павінны прайсці 6 і 18 ліпеня, паведаміў у сваім твітэры Мікалай Аляксееў, які быў таксама затрыманы ў ходзе прайда.