Беларускія дзеці на курорце ў Балгарыі акрыялі
Па выніках апошняга медычнага агляду, зробленага 12 ліпеня па абедзе, яны здаровыя.
Як паведаміла БелаПАН выхавацелька Ларыса Парадня, адказная за гомельскую групу, праблемы ёсць толькі ў аднаго дзіцёнка, але ён не атручаны, проста мае насмарк і пяршэнне ў горле.
У аўторак дзеці ўжо хадзілі на пляж купацца, яны працягваюць адпачываць. Аднак пакуль невядомыя вынікі проб, якія медыкі бралі з водаправоду. Аналізы будуць гатовыя 13 ліпеня.
З 40 чалавек у групе перахварэлі 30 дзяцей. У пятніцу яны выедуць з балгарскага Кітэна ў Беларусь на аўтобусе.