Беларускія гандбалісткі прайгралі немкам у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы

Жаночая зборная Беларусі, якой кіруе Леанід Бразінскі, саступіла нямецкай камандзе — 26:33.

Такім чынам, у нашай кваліфікацыйнай групе ў Нямеччыны і Венгрыі — па 6 ачкоў, у Беларусі — 4, у Азербайджана — 0. Немкі і венгеркі датэрмінова выйшлі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, а беларускі згубілі ўсе шанцы на тое, каб туды патрапіць.

3 чэрвеня беларускія гандбалісткі гуляюць у гасцях з Венгрыяй.

Фота — ua-handball.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі