Беларускія хакеісты адмянілі апошнюю трэніроўку на радзіме

“Нічога надзвычайнага не адбылося, проста змяніліся планы. Хакеісты будуць трэніравацца толькі заўтра ўвечары ў Славакіі. Вырашылі, што будзе дастаткова адной вечаровай трэніроўкі на месцы”, — пракаментавалі Еўрарадыё адмену трэніроўкі ў Федэрацыі хакею.

Нагадаем, чэмпіянат свету па хакеі сёлета пройдзе ў Фінляндыі і Швецыі. Напярэдадні зборная Беларусі возьме ўдзел у “Кубку Шкоды” ў Браціславе. 27 красавіка нашыя хакеісты згуляюць з немцамі, а 28-га — з нарвежцамі.

2 траўня зборная адправіцца ў Хельсінкі, каб праз дзень згуляць з чэмпіёнамі свету — камандай Фінляндыі. Надалей сапернікамі беларусаў будуць зборныя Швейцарыі (6 траўня), Казахстана (8 траўня), ЗША (10 траўня), Славакіі (12 траўня), Францыі (14 траўня) і Канады (15 траўня). Каб выйсці ў чвэрцьфінал, трэба заняць у групе месца не ніжэй за чацвёртае.

Фота — champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі