Беларускія рэкламісты зрабілі каляндар пра карову-супергероя (фота)
Ідэя была такой арыгінальнай, што атрымала шмат водгукаў у інтэрнэт-суполцы by_tresh
Фірмовы каляндар “12 подзвігаў каровы Марфы” павінен быў рэкламаваць дасягненні Рагачоўскага малочна-кансервавага камбінату. Стваральнікі гэтай паліграфічнай прадукцыі яўна рабілі адсылку да антычнага героя Геракла, які здзейсніў 12 подзвігаў.
Звычайная карова Марфа, якая дае штодня 15 літраў малака і кожную вясну прыносіць цяля, таксама адзначылася. Напрыклад, яна абараняе запасы сухога малака ад дурнога лася Аркадзя і б’ецца са злымі бакланамі, якія прылятаюць у дзіцячыя садкі і адбіраюць малако ў дзетак. Такім чынам, карова Марфа павінна стаць сімвалам якасці і надзейнасці прадукцыі Рагачоўскага прадпрыемства.
Фота: marketing.by