Беларускія сайты паляглі праз аварыю на Белтэлекаме
У дата-цэнтры, што на вуліцы Захарава ў Мінску, сёння ўвечары знікла электрычнасць, а рэзервовыя крыніцы жыўлення чамусьці не спрацавалі.
Цераз гэту аварыю адбыліся збоі ў абодвух сталічных цэнтрах апрацоўкі дадзеных нацыянальнага аператара, паведамляе Interfax.by. Для карыстальнікаў быў недаступны шэраг рэсурсаў, у асноўным інфармацыйных сайтаў. Праблема ўзнікла з даменнай зонай by. Паўгадзіны сайты не адчыняліся ўвогуле, але прыкладна а 18.10-18-15 пачалі працаваць.
Па звестках на 18.50, праблема з электразабеспячэннем была вырашаная цалкам.