Беларусы адмаўляюцца ад лішніх сім-карт
Такое меркаванне выказаў галоўны выканаўчы дырэктар замежнага прадпрыемства "Вэлком" Гельмут Дуз.
Паводле яго слоў, сотавы аператар velcom заклапочаны зніжэннем узроўню пранікнення сотавай сувязі ў Беларусі. Яно было ўпершыню зафіксаванае ў першым паўгоддзі 2012 года. Калі ў velcom і МТС колькасць абанентаў у красавіку-чэрвені вырасла, дык у life:) знізілася на 500 тысяч.
Гельмут Дуз лічыць, што паколькі скарачаецца розніца паміж цэнамі на тэлефанаванні ўнутры сеткі і ў іншыя сеткі, абаненты ўсё больш аддаюць перавагу аднаму аператару, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net