Беларусы могуць знішчыць прыроду усяго Палесся (відэа)
Распрацоўка Хаціслаўскага кар'ера ў Брэсцкай вобласці можа знішчыць не толькі Шацкія азёры, але і прыроду ўсяго Палесся.
Аб гэтым украінскія навукоўцы з Інстытута гідрабіялогіі расказалі 5 каналу Украіны. Акрамя азёр, таксама могуць загінуць дубовыя лясы, жывёлы, птушкі, земнаводныя.
Нагадаем, што 17 красавіка Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны пацвердзіла пагрозу абмялення і забруджвання Шацкіх азёр з-за распрацоўкі Хаціслаўскага крэйдавага кар'ера.
Украінскія навукоўцы лічаць, што ёсць падставы казаць аб парушэнні Беларуссю шэрагу міжнародных канвенцый, якія забараняюць дзеянні, што могуць прывесці да негатыўных зменаў экалогіі. Беларускі бок у сваю чаргу заяўляе: усе рызыкі ад здабычы крэйды ў кар'еры ўлічаныя і мінімізаваныя.
Хаціслаўскае радовішча размешчана ў 30 кіламетрах ад Шацкіх азёраў і знаходзіцца каля дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай. Яго ўладальнікам з'яўляецца блізкі да Аляксандра Лукашэнка бізнэсмен Юры Чыж.