Беларусы сталі менш набываць алкаголю і мяса, а больш — цыгарэт

З іх вынікае, што ў параўнанні з мінулым годам беларусы сталі больш купляць мясныя паўфабрыкаты і каўбасы (больш на 5,8%), сметанковае масла (7,4%), сыры (3,7%) і макаронныя вырабы (5,9%).

У той жа час раздробны гандаль прадаў на 2% менш мяса, рэалізацыя алею знізілася на 3,8%. Менш беларусы сталі набываць у параўнанні з мінулым годам крупы (на 4,6%). Самае ж вялікае падзенне продажаў адбылося на рынку сокаў — на 22% менш.

Назіраецца і падзенне попыту на алкагольныя напоі. За сем месяцаў 2012-га продажы знізіліся на 6%.

Значны рост продажаў назіраўся на рынку тытунёвых вырабаў — у параўнанні з мінулым годам беларусы купілі на 6% больш цыгарэт, паведамляе сайт onliner.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі