Беларусы ў Кіеве падтрымалі ўкраінскую мову (фота)
17 ліпеня каля Украінскага Дому адбылася акцыя салідарнасці беларусаў з украінскімі галадоўнікамі.
Украінцы, нагадаем, пратэстуюць супраць увядзення расійскай мовы ў якасці рэгіянальнай.
Падчас акцыі, якая доўжылася паўтары гадзіны, прагучаў беларускі гімн-малітва "Магутны Божа", а таксама ўкраінскі дзяржаўны гімн.