Беларусы знайшлі для сябе ў Венесуэле новую нафтавую свідравіну

Спецыялісты сумеснага венесуэльска-беларускага прадпрыемства "Петралера БелаВенесалана" прабурылі ў Заходнім нафтаносным рэгіёне Венесуэлы на возеры Маракайба яшчэ адну прадуктыўную свідравіну.

Свідравіна № 3071 знаходзіцца побач са свідравінай № 3070, якая ў выніку пробнага запуску выдала ў пачатку жніўня 3.300 барэляў нафты за суткі. Гэта ў дзясяткі разоў больш, чым здабываецца з іншых свідравін Заходняга нафтаноснага рэгіёну краіны, дзе працуюць спецыялісты "Беларуснафты".

Беларускія нафтавікі здабываюць вуглевадароды на сямі нафтавых і шасці газавых радовішчах Венесуэлы. Да канца 2011 года яны плануюць выйсці на ўзровень здабычы ў 1,2 млн. тон нафты і каля 1 млрд. куб. метраў газу ў год, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі