БелАЗ рыхтуецца да выпуску звышцяжкога самасвала
Яго грузападымнасць складзе 450 тон.
Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы ў падмурак будаўніцтва новых цэхаў завода, паведамляе БелТА.
Мясніковіч выказаў упэўненасць у тым, што будаўніцтва новых карпусоў будзе весціся з апярэджаннем графіка. Гэта будаўніцтва плануецца завяршыць ужо ў наступным годзе. А да канца года плануецца пачаць мантаж абсталявання ў новых карпусах.