"Белгарадскі стралок" заявіў, што невінаваты, ён адмовіўся гаварыць

У судзе ён заявіў, што не прызнае сваю віну ў забойстве шасці чалавек і не будзе даваць паказанні следчым.

Як паведамляе РІА "Новости", Памазун збіраецца "адстойваць сваю пазіцыю толькі ў судзе".

Нагадаем, у панядзелак 31-гадовы Сяргей Памазун, які раней неаднаразова трапляў за краты, адкрыў агонь спачатку ў краме ў Белгарадзе, а потым на вуліцы. На месцы загінулі пяць чалавек, у тым ліку вучаніца сёмага класа, яшчэ адна 16-гадовая дзяўчына сканала ў рэанімацыі. Яго затрымалі позна ўвечары ў аўторак на чыгуначнай станцыі. Пры гэтым зламыснік параніў нажом маёра паліцыі.

"Белгарадскі стралок" хаваўся ў балоце, а сваю зброю ўтапіў (відэа)

Затрыманы стралок: "Я ў дзяцей не страляў. Я страляў у пекла"

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі