“БелГазета" яшчэ не вырашыла, ці друкаваць пытанні пра тэракт без адказаў

Высоцкі: “Я яшчэ не думаў над гэтай тэмай. Бліжэйшымі днямі нешта прыдумаем”.

Нагадаем, два тыдні таму намеснік генпракурора пагадзіўся адказаць на запыты чытачоў наконт суда над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым. Ад 23 лістапада на сайце было апублікавана некалькі соцень пытанняў. Аднак у нядзельны вечар 4 снежня супрацоўнікі "БелГазеты" паведамілі, што Аляксей Стук не зможа адказаць на пытанні наведнікаў сайта па незалежных ад яго прычынах. Пасля гэтага чытачы прапанавалі апублікаваць у газеце пытанні без адказаў.

Па словах Высоцкага, Стук сапраўды нічым, акрамя названых прычынаў, адмову не патлумачыў. Гэта пры тым, што папярэдне дамовіцца з дзяржаўным абвінаваўцам па нашумелай справе па тэракце было не складана. Ці будуць журналісты спрабаваць і надалей дамовіцца з пракурорам пра адказы на гэтыя пытанні, па словах Высоцкага, рэдакцыя таксама яшчэ не вырашыла.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі