“Белзнешрэклама”: Правакацыйны білборд павесілі незаконна!

Пра яе з'яўленне ў пятніцу паведаміў сайт charter97.org. Канструкцыя з рэкламай належаць кампаніі “Белзнешрэклама”. Але ў самой кампаніі пра новы рэкламны плакат нічога не ведалі — па іх версіі там павінна стаяць рэклама “Смак беларускай мовы”.

Пасля тэлефанавання Еўрарадыё кіраўнік кампаніі Дзяніс Моўчан тэрмінова выехаў на месца.

Вось што распавялі Еўрарадыё ў “Белзнешрэкламе”:

“Гэта несанкцыянаваная рэклама. У нас форсмажорныя абставіны — мы не размяшчалі гэтую рэкламу, ужо выклікалі міліцыю. Але і білборд ўжо нехта зняў”.

Цяпер на яго месцы знаходзіцца рэклама “Смак беларускай мовы”.

Фота — charter97.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі