Беспарадкі ў Казахстане не спыняюцца
Яны працягваюцца, нягледзячы на абвяшчэнне надзвычайнага становішча ў горадзе Жанаозен.
Менавіта ён стаў цэнтрам пратэстаў. У суботу ў выніку сутычак адзін чалавек загінуў у адной з вёсак побач з горадам Жанаозен.
Як заявіў генеральны пракурор Казахстана, паліцыянтам прыйшлося ўжыць зброю супраць хуліганаў, якія разграмілі вітрыны крам і вокны будынкаў, а таксама падпалілі цягнік, у якім было больш за 300 пасажыраў.
ВВС паведамляе, што цяперашнія хваляванні самыя сур'ёзныя пасля здабыцця незалежнасці Казахстанам 20 гадоў таму.