Більт: Сёння мы прымаем больш моцныя меры

Напярэдадні сустрэчы Савета ЕС, што праходзіць у Брусэлі, старшыня знешнепалітычнай службы Кэтрын Эштан нагадала пра галоўнае патрабаванне ЕС.

Кэтрын Эштан: "Я вельмі занепакоеная тым, што адбываецца ў беларускай грамадзянскай супольнасці. Мы кажам вельмі ясна: рэжым мусіць вызваліць палітычных вязняў. Мы гатовыя наладзіць адносіны, калі беларускія ўлады зробяць тое аб чым іх просяць".

Шведскі міністр Карл Більт заявіў, што сённяшняе рашэнне будзе больш жорсткае:

Карл Більт: "Цяпер мы прымаеш больш моцныя меры. Я лічу, што спадар Лукашэнка гэта заслугоўвае. За апошні час мы пабачылі, як ён яшчэ больш адыйшоў ад Еўропы. Гэта адзіны еўрапейскі рэжым, што мае палітычных вязняў, адзіны, што карае смерцю. Сітуацыя жахлівая".

Фота — Радыё Швецыя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі