БХД чацвёрты раз спрабуе зарэгістравацца
Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" распачаў падрыхтоўку да правядзення чацвёртага ўстаноўчага з’езду партыі.
Яго плануюць правесці 17 снежня. Рашэнне аб гэтым прыняла Нацыянальная Рада БХД на паседжанні ў суботу ў Мінску. Як адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, рэгістрацыя ў якасці партыі абароніць актывістаў ад крымінальнага пераследу па артыкуле 193 КК Беларусі. Ён прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Разам з тым, кіраўніцтва БХД не мае ілюзіяў, што ўлады пойдуць на рэгістрацыю партыі і не будуць перашкаджаць дзейнасці сябраў аргкамітэту.