БХК хоча прысутнічаць на паседжаннях камісіі па памілаванні
З адпаведнай просьбай звярнуўся кіраўнік праваабарончай арганізацыі Алег Гулак.
На яго думку, удзел прадстаўніка БХК у паседжанні камісіі дазволіць адлюстраваць пазіцыю той часткі беларускага грамадства, якая выступае за адмену смяротнага пакарання, а таксама будзе спрыяць далейшай гуманізацыі беларускага грамадства.
Але ў каментарах БелаПАН праваабаронцы з Беларускага Хельсінкскага камітэта адзначылі, што не спадзяюцца на станоўчы адказ з камісіі.