"Брэнд-персона Беларусі" выйшла на лыжню праз два тыдні пасля родаў
Шматразовая беларуская паралімпійская чэмпіёнка Людміла Ваўчок (выступае ў лыжных гонках і веславанні) на Гульнях у Лондане ўзяла бронзу.
Цікавостка ў тым, што за паўгода да важных спаборніцтваў яна нарадзіла дачку. А на лыжню выйшла усяго праз два тыдні пасля родаў. Журы прафесійнага конкурсу “Брэнд года” прысудзіла Людміле другое месца ў намінацыі “Брэнд-персона”.
Першае месца атрымала славутая беларуская плыўчыха Аляксанра Герасіменя. Усе вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў пятніцу, 25 студзеня.
Фота Людмілы Ваўчок — bymedia.net