Брэсан хоча паехаць на Алімпіяду, кіраўніцтва БАТЭ незадаволенае

Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў можа ўзяць у Лондан траіх гульцоў, старэйшых за 23 гады. Акрамя Брэсана ён разлічвае на форварда самарскіх "Крылаў Саветаў" Сяргея Карніленку.

Як паведамляе сайт Goals.by, Рэнан Брэсан пагадзіўся выступіць за алімпійскую зборную. А вось кіраўніцтва БАТЭ яго рашэннем, як і выбарам Кандрацьева, незадаволенае. Справа ў тым, што ў склад алімпійцаў патрапілі сем футбалістаў каманды (разам з Гардзейчуком і Скавышам, якія здадзеныя ў арэнду "Белшыне"), а БАТЭ ўжо ў ліпені стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Нагадаем, футбольны алімпійскі турнір стартуе 25 ліпеня і працягнецца да 11 жніўня. Канчатковы склад зборнай стане вядомы 8 ліпеня, да таго часу Брэсан ад каментароў устрымліваецца.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі