Брэсцкая міліцыя шукае ўдзельніка падзеяў 19 снежня
У Брэсцкай вобласці расклеілі гончыя лісты з выявай маладога мужчыны. Паведамляецца, што ён браў актыўны ўдзел у снежаньскіх падзеях ў Мінску каля Дома ўраду.
Мужчына “не зарэгістраваны, але можа жыць у Брэсцкай вобласці”. Ён “ездзіць на аўто расійскай вытворчасці”. Таксама ён, “верагодна, не мае стабільнай працы і перыядычна выязджае на тэрыторыю сумежных дзяржаваў”. Падаецца і асаблівая прыкмета чалавека — завушніца ў левым вуху.