Брэсцкая філія БХД спадзяецца на дапамогу Паўла Севярынца
Рэгіянальныя актывісты партыі спадзяюцца загрузіць працай асуджанага на “хімію” палітыка.
Сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец накіраваны ў вёску Купліна Пружанскага раёна. Ён павінен там знаходзіцца тры гады. Але паколькі гэта фактычна ўмовы вольнага пасялення, то аднапартыйцы спадзяюцца на яго падтрымку.
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё заявіў рэгіянальны каардынатар БХД Зміцер Шурхай.