Брэсцкая "фотасушка" адкрылася пасля праверкі здымкаў ідэолагамі (фота)

Ідэю падобнай экспазіцыі ініцыятары перанялі ў пецярбуржцаў. Менавіта ў паўночнай сталіцы Расіі ўпершыню адбылася "сушка", на якой кожны ахвотны мог прычапіць аўтарскае фота на бялізнавую вяроўку.

У Брэсце ж мерапрыемства атрымалася ў крыху іншым фармаце. Для таго, каб пабачыць свою працу на прышчэпцы, яе трэба было даслаць арганізатарам, якія пазней заносілі яе ў гарвыканкам на праверку.   

Са словаў адной з арганізатарак "фотасушкі" Насты Міранчук, ніводнага здымку аддзел ідэалогіі не "забракаваў":

"Мы адразу паведамілі якія ёсць абмежаванні, і ўсе стараліся іх пазбегнуць. Гэта палітыка, гвалт, нейкая агрэсія…"

У выставе прымаюць удзел каля 30 брэсцкіх фатографаў. На ёй прадстаўлена звыш 300 здымкаў самых розных жанраў: вясельныя, пейзажныя, партрэтныя і іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі