Брэсцкі музей гісторыі горада зачыніў экспазіцыю (фота)
Замест яе адчынілася выстава-кірмаш, на якой прадаюцца каштоўныя камяні-самацветы і вырабы з іх.
Кірмаш музей ладзіць супольна з мінскім прадпрымальнікам. Дырэктарка музея тлумачыць, што ўстанове трэба паправіць фінансавае становішча і крыху зарабіць.
Уваход на выставу-продаж платны, але народу ў музеі шмат. Кошты дастаткова высокія для правінцыі: напрыклад, калекцыя каменных шахматаў каштуе каля 700 тысяч рублёў.
Выстава-кірмаш у музеі будзе працягвацца да 26 лютага.