Брэсцкі спецкамбінат знізіў кошты на вянкі (фота)

Зніжкі склалі да траціны ад першапачатковага кошту. Кіраўніцтва дала ўказанне зменшыць кошты з 5 студзеня, патлумачыла прадавачка крамы рытуальных прыналежнасцяў.

Прыватныя пахавальныя фірмы, у адрозненне ад камунальнага спецкамбіната, не вырабляюць вянкі і труны, а возяць іх з іншых гарадоў і нават з-за мяжы. Тым не менш, аднатыпныя вянкі ў прыватнікаў іншым разам удвая танней, чым у дзяржаўнага прадпрыемства.

Спецкамбінат выйграе пакуль на “сацыяльных трунах” для бедных, якія замаўляе горад. Гэтыя труны ў два разы таннейшыя за неільготныя труны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі