Брэсцкія мытнікі канфіскавалі на мяжы 2300 каштоўных камянёў

Мытнікі правялі паглыблены дагляд аўтамабіля, паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні. У выніку у ім знайшлі 56 скруткаў з дэкаратыўнымі камянямі. Апрацаваныя і неапрацаваныя камяні розных найменняў знаходзіліся ў тайніку багажнага адсека. Доступ да тавару стаў магчымы толькі пры дэмантажы аўтамабіля з выкарыстаннем спецыяльных інструментаў.

Кіроўца растлумачыў, што набыў тавар у свайго польскага знаёмага для аздаблення каміна. Схаваў жа ўсё, бо не быў упэўнены, ці прапусціць мытня такую колькасць тавару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі