Брэсцкія сацыял-дэмакраты заявілі пікеты супраць збяднення

Пра гэта распавёў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:

“Сёння і заўтра актывісты нашай партыі пададуць 12 заявак на пікеты. Мэта пікетавання гэта пратэст супраць рэзкага зніжэння ўзроўню жыцця жыхароў Беларусі ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля, падвышэння коштаў на тавары і паслугі, а таксама ў сувязі з часовым прыпыненнем працоўнай дзейнасці соцень тысяч нашых суграмадзянаў”.

Заяўкі падаюцца ў Брэсце, Баранавічах і Белаазёрску, заяўляюцца самыя людныя месцы, але і такія пляцоўкі, як стадыён “Лакаматыў” — адзінае месца, прызначанае ўладамі Брэста для правядзення грамадскіх мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі