Брэсцкія вернікі памаліся за Беларусь (фота)
Брэстаўчане розных канфесіяў аб'ядналіся для ўдзелу ў нацыянальнай акцыі "Малітва за Беларусь".
Мерапрыемства, якое самі ўдзельнікі не называюць палітычным, адбылося ў горадзе над Бугам ужо ў другі раз. Акцыя сабрала 20 чалавек. Памаліліся прысутныя ў тым ліку і за хутчэйшае вызваленне ўсіх палітвязняў. Арганізатары ўпэўненыя, што бяспечны фармат штопятнічнай сустрэчы дазволіць сабраць разам усё больш і больш людзей.