Круглага стала паміж уладай і апазіцыяй не будзе

Нагадаем, што 29 жніўня Аляксандр Лукашэнка прапанаваў усім палітычным сілам сесці за "круглы стол". Далучыцца да гэтага круглага стала кіраўнік краіны прапанаваў Еўрасаюзу і Расіі. Увесь тыдзень апазіцыя і Еўрасаюз актыўна абмяркоўвалі прапанову і вылучалі ўмовы іх правядзення.

Аднак цяпер дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА апублікавала ажно два матэрыялы супраць круглага стала. Іх аўтары — кіраўнік тэлеканала АНТ Рыгор Кісель і галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін. Па іх словах, Лукашэнка прапанаваў, каб апазіцыя сабралася паміж сабой без удзелу ўлады і напрацавала свае прапановы. Тое самае прагучала і ў тэлепраграме "У цэнтры ўвагі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі