“Будуць і нэтбукі, і падручнікі, бо нельга адступаць ад школьнай праграмы"

“Гімназія № 20, гімназія 7 і 30 горада Мінска. У Шчучынскім раёне — Васілішкаўская сярэдняя школа. У Смаргонскім раёне Сыравацкінскі дзіцячы сад — сярэдняя школа — вучэбны комплекс. Гімназія № 4 у Смаргоні і Наваполацкая дзяржаўная гімназія”, — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Гладкоў пералічвае Еўрарадыё школы, дзе з верасня будзе праходзіць эксперымент па выкарыстанні партатыўных прыстасаванняў у адукацыйным працэсе. Разам з падручнікамі будуць выкарыстоўваць і нэтбукі.

Свае грошы бацькі на гэта выдаткоўваць не будуць.  Каб міністэрства ўбачыла, ці ёсць які вынік і праводзіцца эксперымент .  Атрымліваецца,  у адным класе  адукацыйны працэс будзе ладзіцца традыцыйнымі сродкамі навучання, у іншым з выкарыстаннем нэтбукаў.

А ліцэісты БДУ з верасня займеюць электронныя планшэты.

“Спрабуем розныя варыянты партатыўных прыстасаванняў, каб потым зрабіць выбар”, — запэўнівае Юрый Гладкоў.

Ліцэйскія планшэты аплаціць БДУ. Аднак у “Парку высокіх тэхналогіяў” сумняюцца ў эфектыўнасці.

“У ліцэі не будзе планшэтаў, там будзе звычайны чорна-белы рыдэр украінскай фірмы “Покетбук”. Напрыклад, мы ставім такі планшэт на ўроку біялогіі. Уявіце схему “вянозная і артэрыяльная кроў”. Як вучань на чорна-белым планшэце гэта ўбачыць!?”, — наракае супрацоўнік “Парку высокіх тэхналогіяў”.

Як даведалася Еўрарадыё, кошт аднаго школьнага нэтбука будзе вагацца ў раёне 320–350 долараў.

“Нэтбукі маюць WI-FI, камеру, прыладу запісу. Дзіцёнак пайшоў з гэтым кампутарам, зрабіў "мувік". Гэта ім самім цікава, цікавей, чым чытаць кнігу ці глядзець малюнкі. Мы ствараем новую прастору для навучання”.


Еўрарадыё датэлефанавалася да Васілішкаўскай школы Шчучынскага раёну і даведалася, што інтэрнэт там ёсць.

“Нам паказалі эксперыментальны нэтбук — і ўсё на гэтым. Сказалі, да 1 верасня ўсё абсталяванне будзе пастаўленае”, — кажа супрацоўніца Васілішкаўскай школы.

У “Парку высокіх тэхналогій” гавораць, што настаўнікаў навучаць працаваць на нэтбуках прадстаўнікі кампаніі “Інтэл” на адмысловых курсах:

“З 22 жніўня мы будзем праводзіць адмысловы трэнінг. Прыедуць эксперты з кампаніі “Інтэл”. Мы выклічам настаўнікаў і іх навучаць, як выкарыстоўваць кампутар на ўсіх прадметах”.


Выкладчыкі таксама не спяшаюцца адмаўляцца ад падручнікаў.

“Разам з нэтбукамі будзем выкарыстоўваць падручнікі, дзяржаўную праграму: мы ж не можам адступіць ад дзяржаўных нормаў”, — распавядае супрацоўніца Васілішкаўскай школы.

Фота: vdsc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі