Буцька: Еўрасаюз зноў наступае на тыя ж граблі
Былы першы сакратар польскай амбасады ў Мінску Марэк Буцька пракаментаваў Еўрарадыё спробу ЕС аднавіць дачыненні з афіцыйным Мінскам.
На яго думку, досвед мінулых гадоў паказвае, што Захад не мае ніякага ўплыву на сітуацыю ў Беларусі пры цяперашняй сістэме ўлады ў нашай краіне. Таму пра поўнае "размарожванне" адносінаў гаворкі няма.
120210 Bucka_DlaNaviny.mp3
Марэк Буцька: "Чарговы дыялог, размарожванне — гэта проста дэжавю. Прычым, у сёмы ці восьмы раз такая палітычная з'ява... І, вядома, нічога з гэтага не будзе. Магчыма, удасца выгандляваць аднаго-двух-трох палітвязняў. І гэта ўсё".
Марэк Буцька лічыць, што еўрапейскія чыноўнікі пабачылі неэфектыўнасць санкцый, якія насамрэч з'яўляюцца сімвалічнымі, і вырашылі наладжваць дыялог. Але яны зноў наступаюць на тыя самыя граблі, кажа Буцька.
Неўзабаве чакайце поўную версію інтэрв'ю з Марэкам Буцькам.
Фота — fakty.interia.pl