Былы міністр абароны зняўся з выбараў у Палату прадстаўнікоў

Экс-міністр балатаваўся ў Мінску па Васняцоўскай выбарчай акрузе № 93. Акруговая камісія адмовіла Казлоўскаму ў рэгістрацыі кандыдатам на той падставе, што ён указаў не ўсе неабходныя звесткі ў дэкларацыі. Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 30 жніўня задаволіў скаргу Казлоўскага на адмову ў рэгістрацыі.

"Я не хачу ўдзельнічаць у гэтым спектаклі, спіс дэпутатаў ужо зацверджаны...", — заявіў Казлоўскі ў інтэрв'ю БелаПАН.

Адзначым, што на выбарах ён прадстаўляў Аб'яднаную грамадзянскую партыю.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі