Былыя дэпутаты засталіся без 500 тысяч “гароднінных”

Па словах намесніцы міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціны Каралёвай, 500 тысяч рублёў дапамогі не атрымалі непрацоўныя пенсіянеры, якія жывуць у дамах-інтэрнатах. Таксама “гароднінныя” не плацілі асобам, што знаходзяцца ў вайсковых частках у якасці гадаванцаў. Дапамога не тычылася і асобаў, якія пражываюць у дзіцячых інтэрнатных установах, дамах дзіцяці, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах.

Прадстаўніца Міністэрства працы тлумачыць гэта тым, што яны і так харчуюцца за кошт дзяржавы, таму мэтавая выплата ім не патрэбная, паведамляе БелаПАН.

Не атрымалі грошы на набыццё сельскагаспадарчай прадукцыі і былыя дэпутаты. Рэч у тым, што яны і так маюць штомесячнае грашовае ўтрыманне, тлумачаць у Міністэрстве працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі