Чатыры афганцы змаглі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу (фота)
Аднак іх затрымалі польскія памежнікі — на аўтобусным прыпынку.
Аб гэтым паведамляе Падляшскі аддзел памежнай аховы. Ніхто з афганцаў не меў пры сабе дакументаў. Пазней праз перакладчыка яны расказалі, што з Афганістана на цягніках і самалётам яны спачатку трапілі ў Расію, а затым аўтобусамі ў Беларусь. Адтуль яны ўжо нелегальна перайшлі беларуска-польскую мяжу.
Далейшы лёс афганцаў вырашыць суд.